Расія
...Плат узорный до бровей...
А. Блок
Хто белыя руки крыжом табе склаў?
Аблічча па бровы — пад покрывам траў,
ні хусткі табе, ні касынкі —
бейсболка ў глыбінях пасылкі.
А зносіцца кепка — прышлюць паранджу,
дарма, па-суседску. Праз сорам скажу,
як сын, вінаваты ў растраце:
«Ну вось і прыехалі, маці».
Мы ехалі ціха, імчалі ў баях,
мы роўна паўсвету трымалі ў зубах
і, помсты спатоліўшы прагу,
пісалі сваё на рэйхстагу.
Сваё — гэта грэх, бедната, кабала.
Ды чым ты была і навошта была,
на тое сабе адказалі,
гартаючы праўды скрыжалі.
Апошні твой розум пяршак азмрачаў,
штурхалі, цягалі па розных ўрачах,
але ты, адолеўшы змогу,
ішла святкаваць Перамогу.
Дазволь жа і мне чарку выпіць да дна.
Не шостая болей, а проста адна.
А значыць, без гучнага тосту,
без істу, без весту, без осту.
Прысядзем на камень, спужаўшы варон.
Варон незлічонасць, і страта — мільён,
Дзяржаўным сваім эпатажам
урон нанясём і завяжам.
Ды лепш паспрабуем знайсці што ў мазгах:
налева — Мамона, направа — Алах.
Нас клічуць «нябожчыкі ў Бозе»
і дзеўкі рагочуць на возе.
Паедзеш налева — з касою ля пня,
паедзеш направа — утопіш каня.
Наперад — тады здымуць лапці.
Па небе паехалі, маці.
А. Блок
Хто белыя руки крыжом табе склаў?
Аблічча па бровы — пад покрывам траў,
ні хусткі табе, ні касынкі —
бейсболка ў глыбінях пасылкі.
А зносіцца кепка — прышлюць паранджу,
дарма, па-суседску. Праз сорам скажу,
як сын, вінаваты ў растраце:
«Ну вось і прыехалі, маці».
Мы ехалі ціха, імчалі ў баях,
мы роўна паўсвету трымалі ў зубах
і, помсты спатоліўшы прагу,
пісалі сваё на рэйхстагу.
Сваё — гэта грэх, бедната, кабала.
Ды чым ты была і навошта была,
на тое сабе адказалі,
гартаючы праўды скрыжалі.
Апошні твой розум пяршак азмрачаў,
штурхалі, цягалі па розных ўрачах,
але ты, адолеўшы змогу,
ішла святкаваць Перамогу.
Дазволь жа і мне чарку выпіць да дна.
Не шостая болей, а проста адна.
А значыць, без гучнага тосту,
без істу, без весту, без осту.
Прысядзем на камень, спужаўшы варон.
Варон незлічонасць, і страта — мільён,
Дзяржаўным сваім эпатажам
урон нанясём і завяжам.
Ды лепш паспрабуем знайсці што ў мазгах:
налева — Мамона, направа — Алах.
Нас клічуць «нябожчыкі ў Бозе»
і дзеўкі рагочуць на возе.
Паедзеш налева — з касою ля пня,
паедзеш направа — утопіш каня.
Наперад — тады здымуць лапці.
Па небе паехалі, маці.





