І некалі, і некалі, калі...
* * *
І некалі, і некалі, калі
мы станем ці пяском, ці валунамі,
і, можа, нейкі тэрмін на зямлі
складуць тады географы над намі
ў паходных картах (варварскі ляднік
растворыцца ў паўночных тых шыротах),
і ўсё, што мы запомнілі ад кніг,
акажацца наадварот, і потым
я зразумею, як тады мне быць
без сувязі між фактамі і снамі.
І выступіць пункцір Яго разьбы
пісьмёнамі свяшчэннымі над намі.
І праца гэта будзе пільнай, і праз час
ўжо новыя качэўнікі адчуюць,
што некалі так хвалявала нас
і што пайшло ў гісторыю сівую.
І некалі, і некалі, калі
мы станем ці пяском, ці валунамі,
і, можа, нейкі тэрмін на зямлі
складуць тады географы над намі
ў паходных картах (варварскі ляднік
растворыцца ў паўночных тых шыротах),
і ўсё, што мы запомнілі ад кніг,
акажацца наадварот, і потым
я зразумею, як тады мне быць
без сувязі між фактамі і снамі.
І выступіць пункцір Яго разьбы
пісьмёнамі свяшчэннымі над намі.
І праца гэта будзе пільнай, і праз час
ўжо новыя качэўнікі адчуюць,
што некалі так хвалявала нас
і што пайшло ў гісторыю сівую.





