Вясна

Гэта яна. Гэта яна.
Трэскаюць льдзіны вяртлявыя на
з гулам страшэнным узбухлае рэчцы.
Бляск, таўкатня, і вада недзе мкнецца.
На набярэжнай Нагацінскай вясна.

У гушчы сабак, разявак і варон —
яркай пажарнай машыны клаксон,
дзеці крычаць: — Тата, татачка, баця!
Выйшаў з апошніх халодных абдымкаў
першы тапелец.

Гэта яна.

У каламуці ад самага дна
джынсы і куртку цяжка пазнаць:
мёртвай вадою абгрызена куртка,
глей у прычосцы. смецце, акуркі...
На набярэжнай Нагацінскай вясна.

І ні абутку на ёй, і ні твару,
Толькі драбіны, нібыта пачвары,
Цягнуцца, цягнуцца ўздоўж ракі,
Лезуць і лезуць пажарнікі.

Радасць дзіцячая ззяе і віск,
сонцам на шлемах успыхнуў ужасцік —
о, ухіліся або растварыся —
шнарыць бусак, у напрузе пажарнік.
Лесвіца — Ух! — выгінаецца ўніз.

Раптам: — За куртку! Гэта яна!
Гэта вясны трыумфальныя стогны,
над галавою натоўпу стамлёнага.
ў неба крукамі ўзнесеная,
гэта яна праплывае, яна.