спроба кантрапункта
амаль сказаць ды ў роце ценарок
дрыжыць на рубяжы свайго знікнення
абшары ў клетках не жыльцы амаль
ва ўсім прызнацца бразнуцца да ног
пакуль ўяўленне ясна бачыць ногі
ў шкарпэтках што заношаны да дзір
так ўдумлівасці нюх бы родны брат
хто чалавек і свет мабілізаваны
ў айчымы і прамацеркі яму
з тых класавых мічурынскіх лічынак
ці хочаце мо я вам спаласну
шкарпэткі бо гарачую пусцілі
вось тут пяцелька быццам бы спаўзла
як гэты голас аб гартань скрыгоча
вы скажаце душа магчыма так
ды лепш нібы вада і нават ртуць
душа хутчэй як газ ды ў вадкай фазе
стабільней а вось у мяне як раз
грыбок не той што пахаў ўсіх выток
а інструмент для дробнага рамонту
ці можа нават новыя куплю
ці мо не скажаце душа і добра
бывала ўраз зрываешся з цвіка
нібы таемны веймарскі дарадца
за маладой з кукішак ўсіх п...ой
пакуль шкарпэтка ў роце не паскудства
з падвязкай вымпельнай я лепей вось што
праверашчу і рысу падвяду
каму і вобла снулая прамаці
дрыжыць на рубяжы свайго знікнення
абшары ў клетках не жыльцы амаль
ва ўсім прызнацца бразнуцца да ног
пакуль ўяўленне ясна бачыць ногі
ў шкарпэтках што заношаны да дзір
так ўдумлівасці нюх бы родны брат
хто чалавек і свет мабілізаваны
ў айчымы і прамацеркі яму
з тых класавых мічурынскіх лічынак
ці хочаце мо я вам спаласну
шкарпэткі бо гарачую пусцілі
вось тут пяцелька быццам бы спаўзла
як гэты голас аб гартань скрыгоча
вы скажаце душа магчыма так
ды лепш нібы вада і нават ртуць
душа хутчэй як газ ды ў вадкай фазе
стабільней а вось у мяне як раз
грыбок не той што пахаў ўсіх выток
а інструмент для дробнага рамонту
ці можа нават новыя куплю
ці мо не скажаце душа і добра
бывала ўраз зрываешся з цвіка
нібы таемны веймарскі дарадца
за маладой з кукішак ўсіх п...ой
пакуль шкарпэтка ў роце не паскудства
з падвязкай вымпельнай я лепей вось што
праверашчу і рысу падвяду
каму і вобла снулая прамаці





