Навучы мяне плыць, абдымаючы пругкасць вады...
* * *
Навучы мяне плыць, абдымаючы пругкасць вады.
Я такую свабоду пазнавала паўсюдна, заўжды
ў перакладзе на драўняную мову самоты спарахнелага чоўна,
сухаватай і горкай, нібы гронка рабіны чорнай,
нібы ламачча трэск, нібы знічак начных сляды.
Паглядзі, шмат гадоў, кімсьці выкінутая на сушу,
ненажэрных купальшчыкаў вільготныя вежы парушыўшы,
усё бягу ад сябе... Так паток вулканічнай лавы
ў ландшафт ператворыцца, шэрым попелам зацярушаны.
Як баюся стаяць я ля кожнай ракі! Навучы мяне плаваць.
Калі ўсё супадзе, існаванне прадоўжыцца, збудуцца мары,
мы паспеем з табой зазірнуць у аднолькава вузкія твары
дзіўных рыбін, а потым прайсці неядомым планктонам
праз глыбіні і тоўшчы часін, праз бязважкія тоны
акіянскай вады,
і тады.........................................................