Куды ты, куды ты... Малечу ў калясцы вязуць...
* * *
Куды ты, куды ты... Малечу ў калясцы вязуць,
труну на плячах ад пад’езда насупраць выносяць.
Звычайны рамесны афорт, брудны снег і мазут,
застылы намёртва, з сабою забраць шчыра просяць.
Тут добрыя людзі, каб іх не пакрыўдзіць, маўчу.
Падзякі адважыў, пакет занясу я дахаты.
Бязглузда выходзіць — сысці я падалей хачу,
ды кубак дзясяты глынаю халоднай гарбаты
Цябе частавалі на гэтай зямлі тытунём.
Рыззём накрывалі, будзільнік затузаны цікаў.
І чуўся святочнае музыкі пафасны гром,
і ты адшчапенцам сівым па-прыяцельску тыкаў.
Куды ты, куды ты... Не бачыш?.. Пустое яно.
Каляска застыне, труна над зямлёю павісне.
«Не на ланцугу я — бясконцасці жыццяў звяно», —
прамовіць, міргнуўшы, і здзіўлена нават прысвісне.