Стрэльна
Ты купаўся ў Стрэльне? То ў гады былыя,
зараз жа туды не сунеш нос.
Стала меней сонца. Хмары, вецер вые...
Ды й жыццёвы мінімум узрос.
Фліртаваў з дзяўчатамі, займаўся фізкультурай
(эх, шкада, не купіш у мінулае білет!),
дзе цяпер, хутчэй за ўсё, тырчыць з зямлі скульптура —
кіфарэд-мусагет-дарыфор-атлет...
Вінатэка зараз там, пінакатэка,
гліптатэка, бібліятэка там, —
не нейкая там блокаўская аптэка,
каб зайсці ў яе мог кожны хам.
Ні курсантаў п’яных, ні дзяўчат даступных,
у палаца — шмат аховы, этыкет...
Прамільгнуў прыпынак.... А за ім — наступны...
Эх, шкада, не купіш у мінулае білет!