Шынель
Калі завея па радзіме йшла, як сіўка-бурка,
Башмачкіна пазбавіў шыняля я ў змроку Пецярбурга.
Быў шынялёк якраз па мне, салодкі, як атрута.
Але душа ў ім, як у сне, блукала па пакутах.
Я ўспамінаю, быццам здзек, страшэнную абноўку.
Я дзвюх бабулек ў ім засек і знішчыў Кісцянёўку.
Шынель той вёў мяне ў пацьму, у пасткі, ў павуцінне.
Я ў ім хадзіў тапіць Муму і — мучыць Кацярыну.
Я ў ім, насуперак ўсяму, сышоў крывёй, як трэба,
І куляй царскую сям’ю адправіў ўміг на неба.
Я дровы секчы ў ім любіў і вешаць тых — «не нашых».
Чаго ў ім толькі не рабіў! Ажно ўспомніць страшна.
Над прахам вечнага агню, над скрыпам пыльнай плахі,
Я веру за сабой цягну зладзеяў-патрыярхаў!
Ніхто не ведае, каго, чаму раздзелі і калі,
Што гэта я сяджу ў Крамлі — у адабраным шынялі.