Рай там, дзе Пушкін чытае Талстога...

* * *

Рай там, дзе Пушкін чытае Талстога,
Цікавей гэта значна за чары вясны.
Можна ясна ўявіць: луг квітнее нанова,
Дрэвы мкнуць у аблокі, бы чыстыя сны.

Там чаромха цвіце сярод квецені бэзу
Але я і спякоту бязмерна люблю,
Падабаецца ценяў вячэрніх імпрэза,
Я шыпшынай любуюся, водар лаўлю.

Госці едуць на дачу. Прыезд маіх родных.
Чарада экіпажаў і сонца ў расе.
Ці ж усе найшчаслівыя сем’і падобны?
Трэба трошкі падумаць... Магчыма, не ўсе.