Касы дождж

Дождж праімчаў па процілеглым баку вуліцы,
не запырскаўшы маёй кашулі.
Так звычайна па сваіх справах прабягаюць сабакі,
якія падзялілі паміж сабой тэрыторыю.
А было б вялікай радасцю
пасля доўгага шляху
ў спякоту, калі лопаецца градуснік,
пастаяць пад хуткаплынным асвяжальным ліўнем.
Грукатаннем бляхі, якую сарвала з даху,
сустрэў мяне дом, забіты, стары.
І вось доўгачаканай жанчынай
прайшоў дождж другім тратуарам.