Эвенкійскія хаўтуры

У ранішнім свеце мёртвых
        спаць сыноў пакладзіце.
Хай ім сонца чужое
        збялелыя твары абмые.
Сонца ранка бязгучнага
        хай абмые...
 
Так і знікае народ.
        Гіне народ. Маладыя
Раней за старых адыходзяць
        у землі чужыя, блакітныя...
Бо ігліца зямная
        ужо ўся збялела, хворая.

 У ранішнім свеце мёртвых
        спаць сыноў пакладзіце.