Зноўку нарадзіцца лепш на Ўсходзе...
* * *
Зноўку нарадзіцца лепш на Ўсходзе,
каб Алах цябе абараніў.
Сонца там так казачна заходзіць,
ночы там спякотныя, як дні.
Там здымаюць кеды для малітвы,
унушаюць там сынам бацькі,
што вялікі гонар — смерць у бітве,
гэта шлях да раю напрасткі.
Я любіў бы вулачак Багдада
блытанае, пахкае руно —
альбо стаў бы юнгам у Сінбада,
у нямое запісаўшыся кіно.
І мяне б прываблівала Мекка,
бо яна святыня ў мусульман.
Я б пабачыў зоркі Улугбека
і гартаў з пашанаю Каран.
І цябе, цябе б я зноў пабачыў,
калі б у Шыразе пабываў —
зноўку прыгажосць тваю адзначыў
і пяшчотна ў вусны цалаваў...
Вязь арабская атрутай працякае,
даражэй жыцця за веру бой —
сцяг зялёны птушкаю лунае.
Верная загуба, ды — з табой!
Зноўку нарадзіцца лепш на Ўсходзе,
каб Алах цябе абараніў.
Сонца там так казачна заходзіць,
ночы там спякотныя, як дні.
Там здымаюць кеды для малітвы,
унушаюць там сынам бацькі,
што вялікі гонар — смерць у бітве,
гэта шлях да раю напрасткі.
Я любіў бы вулачак Багдада
блытанае, пахкае руно —
альбо стаў бы юнгам у Сінбада,
у нямое запісаўшыся кіно.
І мяне б прываблівала Мекка,
бо яна святыня ў мусульман.
Я б пабачыў зоркі Улугбека
і гартаў з пашанаю Каран.
І цябе, цябе б я зноў пабачыў,
калі б у Шыразе пабываў —
зноўку прыгажосць тваю адзначыў
і пяшчотна ў вусны цалаваў...
Вязь арабская атрутай працякае,
даражэй жыцця за веру бой —
сцяг зялёны птушкаю лунае.
Верная загуба, ды — з табой!





