Яшчарка
Ля губчатай соты заглухлай каўказскай асы,
Над соннай артэрыяй берагавой паласы
Зялёнае вочка, пад ім дапатопны выскал
Бліснулі і шмыгнулі спрытна ў скальны прагал.
У пячоры іграюць празрыстыя кварцу сасцы,
Халвой рассыпаюцца горнай пароды разцы.
...Нагадвае яшчарка нам пра далейшыя дні,
Калі па цяснінах завіснуць рыпучыя пні,
Калі яе мышцы адзенуцца целам усе,
Да лапаў драпежных вада цішыню прынясе.