Бачыш, залатая аса...
* * *
Бачыш, залатая аса
Звонам напаўняе вясну.
А дзяўчаткам лётаць бы ў снах,
Хлопчыкам карціць на вайну.
Мы з табой ідзём сярод дня
Пасярод імклівых бадзяг.
Напішу прыгожа імя,
Бо імя — кахання працяг.
На тваіх руках — процьма рыс,
А ў вачах тваіх — сотня сноў.
Падары мне свой відарыс,
Забыццё няспраўджаных слоў.
Кружаць восы, як на бяду,
У чаканні лепшых навін.
Я цябе навек украду,
Выцягну з пакутных лавін.
Будзем мы над светам лунаць,
Станем удваіх на крыло,
Зразумей: жылі не дарма,
Не дарма яшчэ пажывём.
Бачыш, залатая аса
Звонам напаўняе вясну.
А дзяўчаткам лётаць бы ў снах,
Хлопчыкам карціць на вайну.
Мы з табой ідзём сярод дня
Пасярод імклівых бадзяг.
Напішу прыгожа імя,
Бо імя — кахання працяг.
На тваіх руках — процьма рыс,
А ў вачах тваіх — сотня сноў.
Падары мне свой відарыс,
Забыццё няспраўджаных слоў.
Кружаць восы, як на бяду,
У чаканні лепшых навін.
Я цябе навек украду,
Выцягну з пакутных лавін.
Будзем мы над светам лунаць,
Станем удваіх на крыло,
Зразумей: жылі не дарма,
Не дарма яшчэ пажывём.



