Працяг сну
немагчыма запомніць але усё ж
хаця б ва ўрыўках
запамінаецца працяг
сну
чамусьці невядомае месца
нешта накшталт класнага пакоя
дзе заплечнікі і торбы зваленыя
кінутыя так-сяк
некалькі знаёмых асоб
але недакладна вызначаных
ці то ён ці то падобны да
яна або падобная да яе
нібы ты прыехаў невядома
адкуль прыехала яна невядома
поўная невыразнасцяў і недамовак
размова
агеньчыкі цыгарэт пстрыканне запальнічак
зваротная паслядоўнасць дзеянняў
ты адказваеш прадбачачы пытанне
пачухваеш пераноссе
пасля атрымання вестак
уласна кажучы не нават слоў
ці прасцей паўслоўя
фрагменты маўлення
спусташэнне
нібы працяг сну...
бачнасць бяскон
хаця б ва ўрыўках
запамінаецца працяг
сну
чамусьці невядомае месца
нешта накшталт класнага пакоя
дзе заплечнікі і торбы зваленыя
кінутыя так-сяк
некалькі знаёмых асоб
але недакладна вызначаных
ці то ён ці то падобны да
яна або падобная да яе
нібы ты прыехаў невядома
адкуль прыехала яна невядома
поўная невыразнасцяў і недамовак
размова
агеньчыкі цыгарэт пстрыканне запальнічак
зваротная паслядоўнасць дзеянняў
ты адказваеш прадбачачы пытанне
пачухваеш пераноссе
пасля атрымання вестак
уласна кажучы не нават слоў
ці прасцей паўслоўя
фрагменты маўлення
спусташэнне
нібы працяг сну...
бачнасць бяскон





