Пастарнак глядзіць на крэмацыю Маякоўскага
Як сталявар, ён праз акенца
глядзіць на полымя ўнутры,
і так трывожны б’ецца сэрца,
нібыта ў ім агонь гарыць.
Міжволі слёзы выступаюць,
бо жар у зрэнкі б’е такі, —
ды неўміручасць там чакае,
за пеклам вогненнай ракі.
Бо Сталін загадаў вальфраму
і малібдэну ў сталь дадаць.
Жыць трэба безразважна, прама —
сляпому лепей шлях відаць...
Яшчэ дайграюць марш салдаты...
Ды ў белых рызах па вадзе
у непапраўны час расплаты
Хрыстос да берага ідзе.
глядзіць на полымя ўнутры,
і так трывожны б’ецца сэрца,
нібыта ў ім агонь гарыць.
Міжволі слёзы выступаюць,
бо жар у зрэнкі б’е такі, —
ды неўміручасць там чакае,
за пеклам вогненнай ракі.
Бо Сталін загадаў вальфраму
і малібдэну ў сталь дадаць.
Жыць трэба безразважна, прама —
сляпому лепей шлях відаць...
Яшчэ дайграюць марш салдаты...
Ды ў белых рызах па вадзе
у непапраўны час расплаты
Хрыстос да берага ідзе.





