Мільён гадоў у бездані ляцела...
* * *
Мільён гадоў у бездані ляцела,
каб скончыць шлях на дне маёй вачніцы, —
святло той зоркі, што даўно згарэла...
Што ж зараз мне: жахнуцца ці здзівіцца?
Надыдзе час — і адляціць душа ад цела...
У цемры ночы зыркаю зарніцай
сярод сябровак зорка б зіхацела,
але святло яе не даляцела
яшчэ да нас... У космасе імчыцца,
каб перад праўнукамі нашымі з’явіцца
душой, што адарвалася ад цела...
Мільён гадоў у бездані ляцела,
каб скончыць шлях на дне маёй вачніцы, —
святло той зоркі, што даўно згарэла...
Што ж зараз мне: жахнуцца ці здзівіцца?
Надыдзе час — і адляціць душа ад цела...
У цемры ночы зыркаю зарніцай
сярод сябровак зорка б зіхацела,
але святло яе не даляцела
яшчэ да нас... У космасе імчыцца,
каб перад праўнукамі нашымі з’явіцца
душой, што адарвалася ад цела...





