Некропаль
нумары якіх больш не набіраю
але заўважыў што з некаторых часоў
пакідаю тых хто выбыў у тэлефонным спіску
тут вакол усё занадта жывое
адкуль іх выразала цэнзура
васількі рамонкі няшчаснае каханне
усе каго не паспеў разлюбіць
сабраны ў маленькім электронным маўзалеі
на адлегласці паралізаванай кнопкі
у маўнцін-в’ю міргаюць святлодыёды
сервер мірна пасе адзінкі і нулі
мае могілкі паўсюль са мной
вечны супакой без пабудкі 5616682
4259672 ты мне ўсё яшчэ снішся
9883394 не дагаварылі і не паправіць
але заўважыў што з некаторых часоў
пакідаю тых хто выбыў у тэлефонным спіску
тут вакол усё занадта жывое
адкуль іх выразала цэнзура
васількі рамонкі няшчаснае каханне
усе каго не паспеў разлюбіць
сабраны ў маленькім электронным маўзалеі
на адлегласці паралізаванай кнопкі
у маўнцін-в’ю міргаюць святлодыёды
сервер мірна пасе адзінкі і нулі
мае могілкі паўсюль са мной
вечны супакой без пабудкі 5616682
4259672 ты мне ўсё яшчэ снішся
9883394 не дагаварылі і не паправіць




