мы глядзелі на шынок...
* * *
мы глядзелі на шынок
мы глядзелі на званок
мы глядзелі на млынок
вельмі шмат цудоўных лодак
можа атрымацца з рук
сэрца ў іх нясеш камусьці
выпадае сэрца з рук
заблішчыць планетай Марсам
самалёцікам мігне
хмыкне Фрэйдам, кракне Марксам:
думкам крылы справіць разам
а пачуцці ўніз прыгне.
мы глядзелі на шынок
мы глядзелі на званок
мы глядзелі на млынок
вельмі шмат цудоўных лодак
можа атрымацца з рук
сэрца ў іх нясеш камусьці
выпадае сэрца з рук
заблішчыць планетай Марсам
самалёцікам мігне
хмыкне Фрэйдам, кракне Марксам:
думкам крылы справіць разам
а пачуцці ўніз прыгне.




