Маты, позняя маці, за каўказца замуж...

* * *

Маты, позняя маці, за каўказца замуж.
Атрымаўся сонечны зайчык. Скача, як мячык. Як жа!
Даходная гандлярка ў целе,
Што яна на самай справе дзеліць?

А яна — разгаварылася — удава чарнобыльца пачарнела.
Пара выкідышаў. Нарэшце сумела.

Гэтага мужа не клічуць павесткай, не скінуць у рэактар. Пасля работы
Ён прыходзіць цэлым, гуляе ў нарды з сынам, вучыць яго даваць здачу
На пытанне: «Ну, хто ты?» —
Сцвярджае: «Я не заплачу».

Ды і не плача. Усё па-бакінскі. Стравы, рэжым.
А ёй і не трэба блуду ні з кім.
Масквічка ў дзясятым калене, яна трасецца над гэтым смуглявым чадам,
Над немагчымым цудам, яшчэ амаль непачатым!
Над усмешлівым гэтым галчанём, лечыць яго вочы, і вось атыт, прэласць...

Ну, скажы, калі ласка, чаму яму дома не сядзелася? —
Бабы ахаюць пра чарнобыльца. — Ды чаго ж ён не збег?
— Ну а Бог? —
адказвае яна пытаннем і абзывае краіну сякую-такую. —
Не, я сама яму прапаноўвала адмазацца, не лезці пад раздачу.
А ён упёрся і пачынае злавацца: «Паваюю.
Абавязак перад Радзімай! Абавязак перад Радзімай! Не магу іначай!»