Лёд на рацэ — нібы здрада. Ногі ад страху звяло...
Лёд на рацэ — нібы здрада. Ногі ад страху звяло.
Шчасце да цёмнага краю ўвачавідкі вяло.
Як гэта? Не разумею сутнасць такіх перамен.
Вокам міргнуць не паспею: хто я сярод гэтых сцен?
Знікнуць імгненна рабіны, лодка, асокі, пясок...
Быццам бы з кінакарціны выража хтосьці кусок.
І на вачах у суседак, з шумам машын і сабак —
Ранак пачнецца не гэтак, дзень завяршыцца не так.
Як тут застацца ў спакоі, трапіўшы нібы ў лавіну?
Быццам бы гукі пагоні, лісце шуміць за спінай.
Коні, ваўкі і маланкі, ворагаў злых гамана...
Волга сустрэне на ранку і берагоў круцізна...
Божухна! Крыгі, ільдзіны, недасягальны мысок...
Хтосьці з кінакарціны выразаў важны кусок.