Нібыта воўк, сабака Баскервіля...
* * *
Нібыта воўк, сабака Баскервіля
мой след сярод астатніх распазнала.
Якая дурасць — «дасканаласць стылю».
Якая пошласць — «сэнсу дасканаласць».
Ад чорнай пашчы я ратую горла,
вось-вось на ім смурод сківіц адчую.
Шапчу: «Свабода... літасць... годнасць... гонар...»
Але наўрад хто з вас мяне пачуе.
Нібыта воўк, сабака Баскервіля
мой след сярод астатніх распазнала.
Якая дурасць — «дасканаласць стылю».
Якая пошласць — «сэнсу дасканаласць».
Ад чорнай пашчы я ратую горла,
вось-вось на ім смурод сківіц адчую.
Шапчу: «Свабода... літасць... годнасць... гонар...»
Але наўрад хто з вас мяне пачуе.





