Глянеш на неба: ну што ў ім такое?..
* * *
Глянеш на неба: ну што ў ім такое?
З лёду бяздонны правал.
Ты ўжо там быў. Толькі гэта не тое —
так, час ад часу бываў
то ў самалётах, то ў рыфмах крылатых,
лётаў і ў снах, калі рос...
Але заўсёды вяртаўся дахаты.
Зараз жа гэта ўсёр’ёз:
ручкай стоп-крана ты «боінг» спыняеш —
вось і плывеш, ананім,
як Марцін Ідэн, свой лёс вырашаеш
шляхам нябачным сваім.
Глянеш на неба: ну што ў ім такое?
З лёду бяздонны правал.
Ты ўжо там быў. Толькі гэта не тое —
так, час ад часу бываў
то ў самалётах, то ў рыфмах крылатых,
лётаў і ў снах, калі рос...
Але заўсёды вяртаўся дахаты.
Зараз жа гэта ўсёр’ёз:
ручкай стоп-крана ты «боінг» спыняеш —
вось і плывеш, ананім,
як Марцін Ідэн, свой лёс вырашаеш
шляхам нябачным сваім.




