Брат-мядзведзь
(Па матывах ніўхскага міфа)
Брат мне прысніўся.
Мой брат, што памёр, мне прысніўся.
Заблукаў я ў лясным гушчары,
паляўнічы, што вельмі жадае
Цар-мядзведзя забіць
і забітым затым накарміць
Усіх тых, каго голад даймае.
Заблукаў я ў лясным гушчары,
І мой брат мне з’явіўся
сярод кедраў і піхтаў, зусім як жывы,
І павёў за сабой
мы прыйшлі ў дзіўны чум, дзе Уладар лясны жыў.
Калі ўбачыў мяне,
так сказаў мне лесу Уладар:
«Няма ўлады людской нада мной,
я адзін уладару ў тайзе,
Я спадар над жывёламі ўсімі...
Шчыра мне адкажы, у каго
Ты збіраўся страляць?»
«Цар-мядзведзя жадаў я забіць, Уладар».
«Што ж, хай будзе па-твойму», —
І на брата рукой паказаў,
Загадаў: Апранайся».
Брат збялеў, але ўсё ж
Ён загад той паслухаў
і мядзведжае футра накінуў на плечы.
Раптам брата не стала,
Замест брата магутны мядзведзь
Утварыўся, і з чума ён выйшаў адразу
І падаўся ў гушчар, на мяне нават погляд не кінуў.
Я ад сну ачуняў,
з таго часу кажу паляўнічым:
Буду я, як жанчыны,
за вогнішчам пільна сачыць,
А са стрэльбай у лес не пайду,
стаўляць пасткі таксама не стану,
Каб братэрскую кроў не праліць...
Ну а вы... вы і далей палюйце,
Каб забіць дзеля мяса,
дзеля ежы жыццё загубіць.
Бо інакш нам не выжыць.
Брат мне прысніўся.
Мой брат, што памёр, мне прысніўся.
Заблукаў я ў лясным гушчары,
паляўнічы, што вельмі жадае
Цар-мядзведзя забіць
і забітым затым накарміць
Усіх тых, каго голад даймае.
Заблукаў я ў лясным гушчары,
І мой брат мне з’явіўся
сярод кедраў і піхтаў, зусім як жывы,
І павёў за сабой
мы прыйшлі ў дзіўны чум, дзе Уладар лясны жыў.
Калі ўбачыў мяне,
так сказаў мне лесу Уладар:
«Няма ўлады людской нада мной,
я адзін уладару ў тайзе,
Я спадар над жывёламі ўсімі...
Шчыра мне адкажы, у каго
Ты збіраўся страляць?»
«Цар-мядзведзя жадаў я забіць, Уладар».
«Што ж, хай будзе па-твойму», —
І на брата рукой паказаў,
Загадаў: Апранайся».
Брат збялеў, але ўсё ж
Ён загад той паслухаў
і мядзведжае футра накінуў на плечы.
Раптам брата не стала,
Замест брата магутны мядзведзь
Утварыўся, і з чума ён выйшаў адразу
І падаўся ў гушчар, на мяне нават погляд не кінуў.
Я ад сну ачуняў,
з таго часу кажу паляўнічым:
Буду я, як жанчыны,
за вогнішчам пільна сачыць,
А са стрэльбай у лес не пайду,
стаўляць пасткі таксама не стану,
Каб братэрскую кроў не праліць...
Ну а вы... вы і далей палюйце,
Каб забіць дзеля мяса,
дзеля ежы жыццё загубіць.
Бо інакш нам не выжыць.




