Білал
У маскоўскай школе чачэнец на восьмым годзе
Пагражае зарэзаць суседа па парце
І рабром далоні сабе па шыі праводзіць.
На сходзе бацькоўскім людзі крычаць «годзе»:
«Калі ім не падабаецца, няхай выбіраюць на карце
Другую Маскву і там так сябе паводзяць».
— Паглядзіце, які ў яго выскал,
Звычкі, хворы ён — гэта ёсць думка класа.
Таму што злы ён, злы кожным часам.
— Мой бацька прыйдзе застрэліць цябе, — гаворыць Білал,
Худзенькі, збялелы хлопчык, — перадай астатніх масе:
Авечкі яны, шакалы. І астывае сам-насам.
Садзіцца на стул за шафай і пачынае дыхаць.
— Дзядзька мой у Грозным злавіў арла, — гаворыць Білал, —
Пасадзіў яго ў клетку і кінуў качку.
— Няма чаго на бацькоўскі сход маці клікаць
Прысылаць трэба бацьку, каб той спазнаў:
Прыжыцца тут хлопцу цяжкая задачка.
— Да касцей-касцей арол качку зачысціў,
Да крыві-крыві качку зжор арол, —
Гаворыць Білал і арлом ганарыцца, —
А другі мой дзядзька забіў карову, застрэліў,
Каб есці яе селі за стол
У двары і елі карову ўсёй вуліцай.
— Так не гадзіцца, —
Гавораць ціхай чачэнцы іншыя маці, а бацькі маўчаць,
А яна ківае, маўляў, перадам Аслану,
Калі ён прыйдзе зноў.
У Білала вочы — блакітныя слівы, два шрамы і пагляд
Зацкаваны, што ў тых кароў.
У Білала вочы ў паўчэрапа, лютай злосці ціскі,
Нібы бог, што загадвае ўсёй вядомай часткай Каўказа,
Раскрывае два вокі ўручную адразу,
Вельмі рэзка, балюча і рэзка, не па-людскі.



