Балаганнае

...Можа, бухта Трэпанга, можа,
Мараход у туманістым сне —
Гэта сніцца густое мора,
Астравы, што ў блакітным акне,
Дзе кіно будзе сэрца гушкаць
Ды адчыніць дурны шапіто —
І пацешная ўспыхне птушка,
І паскача канёк ў паліто...
Гэта сніцца эксцэнтрык з айнам,
З берагамі змяшана ўсё, дзе
Любаваўся адценнем чайным,
Ведаў толк у вядзьмарскай дудзе,

Як свіння ў апельсінах. Гэтым
Паламана жыццё, як хмыз?
Вось і едзе яно «з прыветам»
Па няправільных рэйках уніз.
Або правільных?.. Хто адкажа?
Мо анёл, што глядзіць тут за...
Можа, Звер, што да сну прывяжа,
Каб не змог павярнуць назад?..
Стары востраў (нібыта рыба)
Іхтыяндрам ніякім не...
А ўсё, ўрэшце, мура і ліпа
І т. д. і т. п. на дне.