Закінуты сад на ускраіне Бітцы...

* * *

Закінуты сад на ускраіне Бітцы
Па звычцы даўнейшай нам дорыць плады,
Яму надышоў ужо час клапаціцца,
Але над сабою не чуе бяды.

Дзе ты адшукаеш цяпер папяроўку,
Няма! Толькі фермерам польскім плаці!
У садзе заглухлым цяпер бы нам зноўку
Народнае, смачнае ўсё адрадзіць!

Я з цюцькам блукаю, агорнуты смуткам,
І нема ўзіраю на той заняпад.
Няхай бы бамжы ды бабулечкі хутка
Прыйшлі ды абтрэслі чапурысты сад!..

Дык, можа, паэт, так і ты плоданосіш,
Што крама найлепей усім ды карчма,
Дарэмна дзічэеш, нічога не просіш.
Ці так? А паэт нам адкажа: «Мана»