Ars poetica
Вачамі паглядзі, чытач мой, зачаруй!..
Ну вочкам хоць адным, паглядам ганаруй!
Разочак хоць зірні! Не, толькі не сюды!
Не на мяне, дзівак, глядзі вышэй — туды!
Не чуеш слоў маіх, дык, можа, прачытай:
Святло знаёмых слоў калыша небакрай!
Не прывід і не блік у небе над табой,
Аблокі, а не Блок над сенежскай вадой.
Аблокі над табой, як крылы чуйных фраз.
І, пэўна, ты глядзеў на іх ужо не раз.
Успомніў? Уявіў? Ну вось яны, ну так!
Заўсёды можаш ты пабачыць іх, дзівак!
Ах, як яны гараць, а гэты ж дзень міне!..
Ну праўда ж добра? Ну, хутчэй хвалі мяне.
Ну вочкам хоць адным, паглядам ганаруй!
Разочак хоць зірні! Не, толькі не сюды!
Не на мяне, дзівак, глядзі вышэй — туды!
Не чуеш слоў маіх, дык, можа, прачытай:
Святло знаёмых слоў калыша небакрай!
Не прывід і не блік у небе над табой,
Аблокі, а не Блок над сенежскай вадой.
Аблокі над табой, як крылы чуйных фраз.
І, пэўна, ты глядзеў на іх ужо не раз.
Успомніў? Уявіў? Ну вось яны, ну так!
Заўсёды можаш ты пабачыць іх, дзівак!
Ах, як яны гараць, а гэты ж дзень міне!..
Ну праўда ж добра? Ну, хутчэй хвалі мяне.




