Мяцеліцу ў Цімошкіна узбекі
* * *
Яўгену Рэйну
Мяцеліцу ў Цімошкіна узбекі
Мятуць мяцёлкамі... Хапае рук
І ў Краснагорску... Ветру саўндтрэкі,
Ў іх чуецца жалейкі тонкі гук,
З якой, нібы з Расіяю, — нікога,
Ды — веры гуд па-руску гавару,
І матылькамі снег ляціць ад Бога,
Няма каму пісаць на кропку ru.
Няма каго паслаць далей, па следзе
Самому рушыць... Цягнецца зіма
Якімсьці зверам, шатуном-мядзведзем,
Якому смерці і жыцця няма...
Жыццё пад вечар агаляе гэта:
Мінулую любоў і хуткі век,
Драбнее свет, і мізарнее лета,
Змаўкае у паўзмроку саўндтрэк.
Жыццё ў завулку ціхне, дзе ў мянтоўцы
Спявалі уркі і паэт крычаў.
...Мне сны ў бялюткае, як смерць, тынкоўцы
З нябеснай поштаю анёл прыслаў.
Яўгену Рэйну
Мяцеліцу ў Цімошкіна узбекі
Мятуць мяцёлкамі... Хапае рук
І ў Краснагорску... Ветру саўндтрэкі,
Ў іх чуецца жалейкі тонкі гук,
З якой, нібы з Расіяю, — нікога,
Ды — веры гуд па-руску гавару,
І матылькамі снег ляціць ад Бога,
Няма каму пісаць на кропку ru.
Няма каго паслаць далей, па следзе
Самому рушыць... Цягнецца зіма
Якімсьці зверам, шатуном-мядзведзем,
Якому смерці і жыцця няма...
Жыццё пад вечар агаляе гэта:
Мінулую любоў і хуткі век,
Драбнее свет, і мізарнее лета,
Змаўкае у паўзмроку саўндтрэк.
Жыццё ў завулку ціхне, дзе ў мянтоўцы
Спявалі уркі і паэт крычаў.
...Мне сны ў бялюткае, як смерць, тынкоўцы
З нябеснай поштаю анёл прыслаў.





