у цемень апоўдні дзе страшны вецер...
* * *
у цемень апоўдні дзе страшны вецер
згаслае цела чарнела зверху
ды тыя што расправу ўчынялі
яшчэ як быццам чагосьці чакалі
адзін з іх каб паскорыць фінал
з сілай між рэбраў дзіду ўвагнаў
у чорнае ад пабояў цела
з нейкай прычыны незразумелай
ды джалу той дзіды ўсё роўна было
што плоць і душу ўжо даўно развяло
што кроў выцякала з раны з вадой
што цела развітвалася з душой
а збоку юнак стаяў і чакаў
бо прама з крыжа калі паміраў
ён маці сваю юнаку даручыў
бо больш ля крыжа ніхто з вучняў не быў
бо ў смертны свой час ён застаўся адзін
старонні з крыжа яго зняў нікадзім
цела захуталі ў плашчаніцу
і варту пакінулі ля грабніцы
ужо аўчары падымалі жазлы
пасхальную ежу збіралі ў вузлы
і дабравесны анёл ягоны
на схіл уздымаўся зялёны
а пётр падумаў у спешцы спрадвечнай
што ранкам да храма ісці небяспечна
што час рыхтавацца да стратаў
што трэба вярнуцца да брата
яшчэ ўспаміналася вучням імша
да болю да суму да стомы
яшчэ ў абяцанне ўваскрэснуць з крыжа
не верылася анікому
у цемень апоўдні дзе страшны вецер
згаслае цела чарнела зверху
ды тыя што расправу ўчынялі
яшчэ як быццам чагосьці чакалі
адзін з іх каб паскорыць фінал
з сілай між рэбраў дзіду ўвагнаў
у чорнае ад пабояў цела
з нейкай прычыны незразумелай
ды джалу той дзіды ўсё роўна было
што плоць і душу ўжо даўно развяло
што кроў выцякала з раны з вадой
што цела развітвалася з душой
а збоку юнак стаяў і чакаў
бо прама з крыжа калі паміраў
ён маці сваю юнаку даручыў
бо больш ля крыжа ніхто з вучняў не быў
бо ў смертны свой час ён застаўся адзін
старонні з крыжа яго зняў нікадзім
цела захуталі ў плашчаніцу
і варту пакінулі ля грабніцы
ужо аўчары падымалі жазлы
пасхальную ежу збіралі ў вузлы
і дабравесны анёл ягоны
на схіл уздымаўся зялёны
а пётр падумаў у спешцы спрадвечнай
што ранкам да храма ісці небяспечна
што час рыхтавацца да стратаў
што трэба вярнуцца да брата
яшчэ ўспаміналася вучням імша
да болю да суму да стомы
яшчэ ў абяцанне ўваскрэснуць з крыжа
не верылася анікому




