Ля манітора...

* * *

 Ля манітора
сумна ў поўнач
нясталы муж сядзіць.
Душа ў нудзе, блазнуе розум,
і змрочна ён тузае млявы Яndex
і іншыя пошукавыя сістэмы:

 «Як вырашыць мне даўнюю загадку,
якая ўсё жыццё мяне катуе?!»

 Адказ знаходзіць Rambler,
на ўсе пытанні нам адкажа Rambler!

 Што тут такога,
сlick — і гатова:
Вы шукалі: Сэнс жыцця,
знойдзена сайтаў: 111444,
дакументаў: 2724010,
новых: 3915.