Тры шасцірадкоўі са словам «вада»
З нябёс, як шкляначка, парожніх,
з тоўстымі гранёнымі бакамі
калісьці выцякала шмат вады.
Сцякала на палеткі і на пожні,
не днямі і не тыднямі — вякамі,
пакуль мы з вамі не прыйшлі сюды.
Прыйшлі, жывём амаль на самым дне
пустога пераменлівага неба,
дзе шмат вады і дзе няма вады...
Дзе шмат чаго, што так няўцямна мне,
але, калі шмат снегу , шмат і хлеба,
а мала снегу — дык чакай бяды.
І сэрца чуецца трывожны стук
і адчувае наш інстынкт пячорны,
што ў кроплі кожнай недахоп вады...
І вось тады выводзіць нас пастух
з узгорка глянуць, як у прорве чорнай
ад смагі гінуць залатыя гарады.
з тоўстымі гранёнымі бакамі
калісьці выцякала шмат вады.
Сцякала на палеткі і на пожні,
не днямі і не тыднямі — вякамі,
пакуль мы з вамі не прыйшлі сюды.
Прыйшлі, жывём амаль на самым дне
пустога пераменлівага неба,
дзе шмат вады і дзе няма вады...
Дзе шмат чаго, што так няўцямна мне,
але, калі шмат снегу , шмат і хлеба,
а мала снегу — дык чакай бяды.
І сэрца чуецца трывожны стук
і адчувае наш інстынкт пячорны,
што ў кроплі кожнай недахоп вады...
І вось тады выводзіць нас пастух
з узгорка глянуць, як у прорве чорнай
ад смагі гінуць залатыя гарады.




