Алеся Мікалаева

Нарадзілася ў 1955 годзе у Маскве. Скончыла Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага, дзе зараз выкладае літаратурнае майстэрства. Аўтар сямнаццаці кніг вершаў, сярод якіх — «Amor fati» (1997), «Іспанскія лісты» (2004), «500 вершаў і паэм» (2008), «Да нябеснага Ерусаліма» (2013), «Міжземнаморскія песні, сярэднярускія плачы» (2017); трыццаці кніг прозы, шасці кніг эсэ і публіцыстыкі. Вершы перакладзены на многія еўрапейскія і азіяцкія мовы, у тым ліку англійскую, італьянскую, іспанскую, кітайскую, нямецкую, французскую, японскую і інш. Лаўрэат шматлікіх прэмій, такіях як, напрыклад, прэмія імя Б. Пастарнака, паэтычная прэмія «Anthologia», расійская нацыянальная прэмія «Паэт», Прэмія Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне культуры, Патрыяршая літаратурная прэмія і інш. Жыве ў Маскве.
Літаратуразнаўца і крытык Дзмітрый Бак, гаворачы аб глыбінных вытоках паэзіі Мікалаевай, заўважае, што яна «робіць сваё мастацтва ў прысутнасці канца мастацтва, з аглядкай на яго, з жаданнем дастукацца менавіта да тых многіх, хто іншага зыходу для паэзіі і не бачыць. Гэтая аглядка — не крадком, а ў адкрытую, каб пачулі не аднадумцы і прыхільнікі, а людзі, якія мысляць зусім інакш».